Рэкi бьюцца ды на волю Праз таўчэзныя iльды. Воды льюцца ды за край Праз адтаўшыя сьнягi.
Прыпеў: Сонца, Сонца ўздымайся! Сыру землю абудзi. Неба, Неба прасьвятляйся! Ветраў подых падары.
Лес уздымае гучны гул: Дзе галосiць, дзе шумiць. Глеба дыхае марудна: Дзе ўздыхае, дзе маўчыць.
Цяжкi мароз зьбiрае сьлед, Люту сьцюжу ганяе сьвет.
Сонца выйшла з пад аблокаў, Птушак сьпевы зноў чуваць, Крык маланкi грымнуў здалеку- Час прыйшоў вясну гукаць! Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa. |
|