Z / Znich / Oi paseju kanapel'ki
Ай, пасею канапелькi На распаханай зямельцы. Ай, люлi, ай, люлi, На распаханай зямельцы.
Ай, расцiце, канапелькi, Вы не густы i не рэдкi.
Карэнiйкам каранiсты, Галоўкамi галавiсты.
Як на тыя канапелькi Наляцелi вiрабейкi.
Наляцелi вiрабейкi, Паклявалi канапелькi.
Каб я знаў ды каб я ведаў Сваю горкую долю.
Сваю горкую долю, Нешчаслiвую жанiцбу.
Я б не сеяў канапелькi, Я бы век не ажанiўся.
Халастым бы валачыўся, Кудзяркамi апусцiўся.
Расчасаў бы я кудзёркi, Свае русыя валоскi.
Грэбяшочак на ваконца, Кудзёрачкi за ваконца. Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa. |