То ня гром гразы, а грук капытоў. То ня месяц зьзяе, а жар-арол. То па гонях імчыць пагоня дзядоў, І вядзе на зьверш іх Нябёсны кол.
То ня жнеі жнуць каласы сярпом – то жыты нясуць ваяром паклон. То па гонях імчыць пагоня грунём, І вядзе на зьверш іх свабоды кон.
То ня ткальля тчэ аброчны ручнік – то рады рушэньня ў радне радзін. То па гонях імчыць пагоня на клік З глыбыні душы да сьвятых вышынь.
То ня гор града - к Айчыне ўзыход. То зьвівае вой абярэг дарог. То па гонях імчыць пагоня на ўсход Да зьвяршыні волі, дзе толькі – Бог.Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.