Паўстань з народу нашага, Прарок, Праяваў бураломных варажбіт, І мудрым словам скінь з народу ўрок, Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю. Вазьмі з яе прысягу і зарок, Што не прадасць сябе, сваю зямлю... Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!
Паўстнь з народу нашага, Пясняр, Былых і будучых вякоў баян, І ў бурны кліч, як буры ўдар, З віхрамі загудзі пад звон кайдан!
Гудзі над Беларусяй з краю ў край, У сэрцах спячых распалі пажар, Над курганамі перуном зайграй! Збудзіць нябожчыкаў паўстань, Пясняр!
Паўстань з народу нашага, Ваяк, І волатам на вогненным кані Народ аграблены — бы з торб жабрак — За бацькаўшчыну павядзі ў агні!
Дахвалы шлях айчыне пакажы, Змяці з палёў яе чужых бадзяк, На стражы стань гранічнае мяжы... Свой край заваяваць паўстань, Ваяк!
Паўстань з народу нашага, Ўладар, Адбудаваць свой збураны пасад, Бо твой народ забыў, хто гаспадар І хто яго абдзёр з каронных шат.
На Ўладара жджэ Беларусь даўно. І жджэ цябе ўладарства Божы дар, Вялікае, магутнае яно... Пад беларускі сцяг прыйдзі, Ўладар! Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa. |