Недзе зноў разлілася атрута. Сустрэў акіян рачны лёс. Галашэнні, людскія пакуты Вершнік смерці з крывёю прынёс.
Пад зямлёю грымотаў навала. Ладзяць скокі роспач ды крык. І вядзьмарка з усмешкай сказала, Што смерць непазбежна чакае жывых.
Спасылаемся на Д’ябла ды Бога, На нечысць, Старажытных Багоў. Ад старога і да малога Ямо хлеб, чакаем кроў.
А пад намі ў балі калецтва, Забіраючы слёзы з вачэй, З-пад заганнай рукі чалавецтва Выпадак знішчае Айчыны дзяцей.
Зноў узнiмуцца чорныя кветкі Успамінам у сэрца калоць. Добра, кажуць, квітнеюць палеткі, Дзе з зямлёю змяшалася плоць.
Дзе дзесяткі людзей затаптана Спачывае журботнасці цень, Палівае жыццёвай расою Яшчэ адзін помнік, яшчэ адзін дзень.
Лёс не літуе і хопіць марыць. Час не гоіць, дае забыццё. Хай даруе і хай ім падарыць Вечнае ў памяці нашай жыццё. (x3)
Вечнае ў памяці нашай жыццё. Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa. |
|