Гэй, спявай – цябе ніколі Не сагне бяда-нядоля, І зямля ўзаранай будзе – Стрэнуць зіму з хлебам людзі.
Мірна будзе жыць краіна, Стрэнем кожнага гасцінна, Прыйдзе вораг аніякі – Забіты будзе, як сабака.
Гэй, спявай, народ мой родны – Шляхціч ты ці беспародны, У карчме зайграе скрыпка, Танчыць з вамі мне не брыдка.
Заўтра станем мы на золку, Час губляць няма нам толку – Нас чакае праца ў полі, Бо такая наша доля.
Гэй, спявай, зямля падхопіць Песню, што з грудзей выходзіць. Рэхам лес тут адгукнецца, Па прасторах песня льецца.
І аблокі, што ў нябёсах, Удалеч смутак твой адносяць. З песняй нас сустрэла маці, З песняй будзем паміраці.Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.