Сонца ўстае – асвятляе зямлю! Як тут прыгожа – глядзі ў вышыню! Птушкі ў лесе спяваюць, дрэвы лісцем гуляюць, Сонца ўстае – асвятляе зямлю!
Гэй, родны браце, куды ты ідзеш? Што за плячыма сваімі нясеш? Нясу я пакуты, адчай, жах і гора Ад нашых лясоў – за далёкае мора, Каб смерць не хадзіла па нашых дамах!
Гэй, родны браце, хадзі да мяне! Сядзь, адпачні, далей разам пайдзем Дзеля таго, каб птушкі спявалі, Рэчка цякла, ветрык дзьмуў, зоркі ззялі, Дзеля таго, каб не ведалі бед!
Сонца ўстае – зямлю асвятляе, Асвятляе лясы і далёкія гаі, Промні яго ярка граюць вадою, І ў далечыні луг свеціць дробнай расою. Гоніць спякота за цёмнае мора, Гоніць адсюль усе хваробы і гора, Гоніць спякота за цёмнае мора, Гоніць спякота за цёмнае мора... Гойсае ў полі вецер па ўзгорках, Вые-спявае па лясах і пагорках, Шалопае лісцем, круціцца ціха, Пагоніць адсюль усялякае ліха, Пяшчотнай кранае рукой валасы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы, Ён гора пагоніць тваё за лясы...
Прэч ад родных дамоў, ад родных лясоў, да дальніх краёў!Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.