Ворагі народу – ня я і ня ты У ворагаў народу мэталёвыя шчыты. У ворагаў народу вадамёты і гранаты. Ворагі народу гоняць нас за краты.
Гэта непазьбежна, як закон прыроды – Жыць ня будуць вечна ворагі народу. У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі – У вагні пякельным, у вагні пякельным
Ад ворагаў народу паўзе смурод. Для ворагаў народу вораг – народ. Яны яго прэсуюць, душаць і рэжуць, I з тэлеэкрану утрапёна брэшуць.
Вочы ворагаў народу – пустога пусьцей. Ворагі народу вучаць нашых дзяцей. Ворагі народу раздаюць прысуды, I ў газэтах публікуюць свой радок паскудны.
Гэта непазьбежна, як закон прыроды – Жыць ня будуць вечна ворагі народу. У адзіным мейсцы іх чакаюць вельмі – На вагні пякельным, грэецца пательня!Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.