Katalog:  A   B   C   D   E   F   G   H   I   J   K   L   M   N   O   P   Q   R   S   T   U   V   W   X   Y   Z   0   1   2   3   4   5   6   7   8   9 

A / Apologeth / Against the Sun


Свавольны голас чыстай
неўтаймаванай крывi празрыстай
Крынiцы Жыцця слодыч
Месяц-спакуснiк побач

За сабою паклiча
пойдзе цень без аблiчча
Знойдзе ў цемрыве ночы
ззяючы шлях - пакрочыць

Уздоўж аблокаў-мрояў,
Уздагон дарог-iмкненняў,
Пад спеў сяброў-напояў,
Сярод вiны каменняў.

Яскравай Мары ўсмешка,
Нячулых рук абдымкi,
Аблуда промняў вершаў
Атрута пылу здымкаў.

Крылы аднекуль бяруцца,
Моц ад Зямлi адарвацца.
Ласкава Змрок прыабдыме
Увядзе ў кола Зорнага танца.

Покрыва Цемры прыздыме,
I ажывуць у Месяцы-люстры
Голых пачуццяў адбiткi -
вязнi схаванай спакусы.

Бляск першай iскры - народзiны Мэты.
Лагода паветра - козыт у скронях.
Скокi дажджу - i Сэрца ўгрэта.
Шляху прастор - ад Святла да Сутоння.

Расхiснуушы душу замест зрэнак,
уласнае "я" перад Небам
пакладзе бы святую ахвяру.
Бязмежжа Сусвету абшараў
адчуе, пазбегнуўшы 'дразу
умоў Прасторы ды Часу!

Пазбавiўшыся кратаў
апекi ды парады,
Таропка апрануцца
у пер'е крылаў Улады.

Ляцець па-за нябёсы,
каб нават ценi чулi.
На Сонцы апынуцца
заблуканым у вуллi.

Над сцятай Зямлёй, 'шчэ соннай
павекi пякучага Сонца.
Лiецца Святла атрута
на твар душы распранутай.
Бяжаць прымушае бегам
прэч ад Зорнай Крынiцы ведаў.
Услед псоў-праменняў зграю
з-за Брамы Аблокаў спускае

I, схамянуўшыся, жвава
схаваецца зноў у цялесныя нетры.
Супраць Сонца сам на сам
Розум, раззброены ведамi.

I, да Шчасця Магiлы прыпаўшы,
Застыне Душа ў адчаi
Гора Калыску няспынна
Роспачы Вецер люляе.

Полымя памяць - пачуццяў асмолкi.
Душа Акiяну - у кожнай кроплi.
Ветразя сэрца - паветра пустэча.
Далонi Зямлi - са Смерцю сустрэча.
Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.
Szukaj MP3
· Apologeth - Against the Sun
· Konwertuj video do MP3
· Konwertuj video do MP4

Nowe Teledyski
 · Kubańczyk - Lek
 · Teddy Swims - Bad Dreams
 · David Guetta, Alesso Feat. Madison Love - Never Going Home Tonight
 · Julia Żugaj - Noc
 · Linkin Park - The Emptiness Machine
 · Mata - Lloret de Mar
 · Maryla Rodowicz, Roxie Węgiel - Damą Być
 · Kizo X Bletka - Pomaluj Mój Świat
 · Bambi - Madonna
 · Amar, Wronek - 180 Stopni
 · Kuqe 2115 - Taki Mały Ja
 · Matteo Bocelli, Sanah - Falling Back
 · Modelki - Materiał Na Żonę
 · Clean Bandit, Anne-Marie, David Guetta - Cry Baby
 · Extazy - Dałem Tobie
 · Shawn Mendes - Why Why Why
 · Smolasty, Sylwia Grzeszczak - Połowa Mnie
 · Sarsa - Jak W Filmie
 · Julia Wieniawa - Nad Morze
 · Zenek Martyniuk - Ostatni Raz

Wszelkie prawa zastrzeżone. Powered by © 2004-2024 Teledyski.info || Polityka cookies || Darmowe Mp3 || Zgłoś błąd

[ darmowe teledyski do oglądania ]