Мінулае назад пацягне Даніны просяць карані Але душа палёту прагне Наперад, далей ад зямлі. Скавана ланцугамі болю Уся існасць рвецца набакі Ці ўперад вырвацца дазволіць Ці заставацца на мяжы. Парвуцца ланцугі сумлення І стратаў боль залье мяне Але пакінуты сумненні Мінуламу адказ мой – не. Быў выбар зроблен назаўсёды Сатруцца ў памяці сляды Агнём ад новага ўзыходу Згарыць былое назаўжды. Калі смерць у твар смяецца Светлых мар не застанецца Закаліўшы сваю волю Пераступіш межы болю. Цяжкі крок, Злы урок Падштурхне сысці ў змрок Што бярог Йдзе з–пад ног І ніхто не дапамог Без надзей У новы дзень Цягне час і ты ідзеш Каб знайсці У жыцці Да чаго варта ісці.Teksty umieszczone na naszej stronie są własnością wytwórni, wykonawców, osób mających do nich prawa.